АКТ I
Дзея адбываецца ў вёсцы; перад падняццем заслоны жаночы хор спявае жніўную песню. Падымаецца заслона. У полі чуваць далёкая ціхая песня. Калі жніўная песня даносіцца цішэй, пачынаецца дыялаг паміж Алесем і Марынай.
Сярэдзіна лета. Вясковая вуліца. Адным канцом упіраецца ў пясчаны бераг рэчкі. На беразе дзе-ні-дзе стаяць нахіленыя вербы. Недалёка ад рэчкі стаіць хата дзеда Мікіты. Насупроць хата Аслава. Аслаў папраўляе сець. Дзед Мікіта клепле касу. Берагам ідуць Марына і Алесь, гутараць, прыслухоўваючыся да ціхай далёкай песні.
I
Я малада з поля ішла, |
II
Ды я жала да вечара, |
Алесь (запыняецца). Вось ты зірні, Марынка, якая спакойная, якая ціхая гэтая сельская ваколіца і кольскі ў ёй смутку і, ведаеш, нейкага тужлівага задумення. Марына. Ты, здаецца, упадаеш у лірычны настрой. Алесь. Не, я проста хачу адзначыць, што гэты спакой фальшывы. Марына. Не зусім ясна для мяне твая думка. Алесь. Да я-ж і не выказаў яе да канца. Слухай, і ты пачуеш вялікую праўду. Марына. Калі ты скажаш вялікую праўду, дык я абвяшчу цябе прарокам і першая пайду за табою. Алесь (хітра). Памажы-ж мне, божа, сказаць вялікую праўду... Не, я лепей запішу яе наўперад у сваю кніжку (Дастае запісную кніжку, піша.) Марына. Ну, пакажы. (Марына заглядае ў запіс. Алесь хавае, не паказвае.) Алесь. Не, не пакажу: а раптам ты скажаш, што гэта не такая праўда, каб абвяшчаць мяне прарокам. Не, не. Марына. Ну, пакажы.