Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Трэці паверх. Званок. Дзьверы расчыняюцца:

— Дабрыдзень, цётачка Элізабэт!.. Што, Грэтхэн у хаце?..

… Ціха, павольнаю плыньню цячэ жыцьцё…

Вечар. Дожджык. Сьлізка.

Блішчыць асфальтавы брук. Палац міністра сьвеціцца тысячамі агнёў. Пад‘яжджаюць: — аўто, карэты… Ля пад‘езду швайцар, золатам абшыты. У руцэ — булава.

— Ах, майн гэр! Вас чакаюць!..

— Мадам, дазвольце ваша манто!..

— Заходзьце, калі ласка, ваша сьветласьць…

У палацы — баль. Чакаюць нават „самога“ кронпрынца Фрыдрыха з жонкаю, ды шмат іншых…

Расчыняюцца дзьверы, і лёкай прагалашае:

— Нямецкі пасол у Константынопалі, пан барон фон-Вангэнгайм!..

— Райхсканцлер, граф фон-Бюлёв!..

— Граф Дыкдорф-фон-Тростэнаў!..

— Міністар, пан барон фон-Нольдэнштэрн!..

— Пан гвардыі маёр фон-Гальвіі!..

— Інтэндант, пан Ліндэнмайер!..

— Гегаймрат, пан Гэрэншток!..

Вялізарная заля, поўная людзей. Музыка, скокі.

Сталовы пакой. Падковаю сагнуты агромністы стол.

У вядзёрках з лёдам бутэлькі з сэктам. Розныя