Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/103

Гэта старонка не была вычытаная

Некалькі бягучых шэра-блакітных постацяй.

Стрэлы робяцца часьцейшымі…

Альфрэд Кляйн кідае каня і бяжыць разам з усімі…

Жыта — высокае, высокае… Лес…

Праз дзьве гадзіны абкружаная кулямётамі была зьнішчана артылерыйскім агнём.

Жыхары — усе загінулі.

Нікому не далі ўцячы.

Альфрэд ня спаў цэлую ноч.

Курыў і думаў:

— Згода?.. Дзе-ж яна?.. Ці-ж гэта згода?..

… Тое — была вайна. Казалі „бацькаўшчыну абараняем“… А цяпер?.. Гэта — згода?.. Гэта таксама вайна… Але з кім?.. За што?.. Трэба мір. Які? — Абы які… Не такі толькі… толькі не такі…

Прыпомніў Альфрэд апошвія Шмітавы словы: —

„Мір хатам, вайна палацам“.

Прыпомніў і ўсьміхнуўся.

Усё зрабілася зусім зразумелым.