Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/105

Гэта старонка не была вычытаная

… Паўстаньне ў Турэччыне…

… Паўстаньне ў Аўстрыі…

… Паўстаньне ў Вільгэльмсгафэне…

… Паўстаньне ў Бэрліне…

— Чытай, чытай…

… Зрачэньне кайзэра…

… Урад прынца Макса Бадэнскага…

… Дванаццаць пунктаў Вільсона прыняты…

… Кайзэр у Голяндыі…

… Зьмірэньне на Захадзе…

— Сьмірррна! —

— Па мясцох!..

— Прыказ камандуючага 10-й арміяй, яго эксэленцыі, генэрала фон-Фалькенгайна…

… „Абвяшчаецца: …Любы наш кайзэр… цяжкія ўмовы… змушаны быў зрачыся… згодна з распараджэньнямі… …Загадваю: організаваць салдацкія рады…

фон-Фалькенгайн“…

Асалапелі.

Усе чыста.

— Сьмірррна!

— Загад выканаць нябаўна-ж:

Прапаную: у салдацкую раду абраць наступных: 1)… 2)… 3)… 4)… 5)… 6)… 7)…

— Супярэчак няма? — Няма. Прымаецца.

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .