Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/106

Гэта старонка не была вычытаная

Гаўптман Орфайген выканаў свае службовыя абавязкі. Ён выходзіць з казармы. Ідзе дахаты. Асалапелыя сябры „салдацкае рады“ няўцямна глядзяць яму ўсьлед.

— Кляйн!

— Я, пане гаўптман!

— Закладай брычку, едзем да камандзіра дывізіі!

— Слухаю, пане гаўптман!

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Рэжуць палазы сьнег. Гудуць бомбы… Сьнег, сьнег, сьнег… Усё навокал — белае, — дарога — лес… Ціха навокал… Толькі вецер сьвішча плаксіва…

Раптам —

Недзе далёка —

Стрэл…

— Кляйн, — ты чуў?

— Чуў, пане гаўптман…

— Відаць зноў браканьерства…

— Відаць, пане гаўптман…

— Гэтыя сяляне — ахвотнікі да паляваньня, хаця-б дазволу ня мелі. Орфайген замаўчаў.

— Кляйн, стой, — трымай коні!

— Тпррру! Тпррру!.. Слухаю, пане гаўптман.

За дрэвамі дзьве сялянскія постаці.

— Гэй, пане! — Пане! — Хадзі сюды!

Сяляне не разумеюць яго гутаркі, але яны разумеюць: гэта іх кліча нямецкі афіцэр… Падыходзяць.