Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/107

Гэта старонка не была вычытаная

— Дзе вы стрэльбы падзелі?

Маўчаньне.

— Гэй, Кляйн, ты з Усходніх Прусаў, — пасрабуй папольску. Давай стрэльбы…

— Паночку, дальбожачкі, — адны сякеры, — гальля хацелі нарубаць, у печку палажыць няма нічога, — выбача…

Орфайген:

— Стрэльбы, трасца тваёй мацеры…

— Няма, паночку, ей-ей, няма…

Гаўптман Орфайген ня любіць, калі хто з ім жартуе. Рука ў гаўптмана Орфайгена моцная.

— Крак…

і селянін ляціць у сьнег… Двох зубоў — мэрам тая карова языком зьлізала…

Другі селянін стаў на калені і просіць, каб яму даравалі. Зноў мільгаціць гаўптманава рука. Селянін хістаецца, інстынктыўна неяк хапаецца за гаўптманаву руку, але траціць грунт пад нагамі, — і абодва ляцяць у канаву.

Гаўптман падымаецца першы і выхоплівае парабэлюм. Альфрэд саскоквае з фурманкі. Зубы моцна сьцяты. У руках — вінтоўка.

Блішчыць у паветры чорная сталь…

Стрэл…

Але нейкі нязвычайны, — падвойны…

Альфрэд Кляйн стаіць са стрэльбаю ў руцэ.

Яго абгортвае ледзьве прыкметны шызы дымок.

З-за хмары выплывае маладзік і асьвятляе пралесак.