Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

На дарозе — два мерцьвякі, — адзін у шэра-блакітным, — другі ў звычайнай сялянскай вопратцы…

А над ім — схіліўся нейкі стары…

Схіліўся і ціха плача.

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Альфрэд Кляйн моўчкі сядае ў фурманку і гучна — цукае коняй пугаю. …Плыве маладзік, льле сваё срэбра на сьнежную бель зямлі… … Плыве маладзік павольна, паважна… … Плыве маладзік, плыве час, плывуць гадзіны, плыве ноч, зьнікае маладзік, і вызваленая ад пут цемры зямля ўсходнім сваім краем урачыста апускаецца перад чырвона-барвістым ранішнім сонцам…

Ідзе час, ідуць ночы, ідуць дні, тыдні, месяцы…

А на захадзе — па чыгунках, на шашох, па шляхох ідуць цягнікі, аўтомобілі, людзі і фурманкі.

Людзі, фурманкі, — ідуць з захаду на ўсход.

Аўтомобілі, гарматы, цягнікі — ідуць з усходу на захад.

Ідуць і не вяртаюцца…

Вайна — вар‘яцтва, і згода, — часам, вар‘яцтва!

Вайна — бязглузьдзіца, і згода, — часам, бязглузьдзіца!

Вайна — рабунак, і згода, — часам, рабунак.

З усходу на захад ідуць аўтомобілі, гарматы, цягнікі. Нямеччына аддае хаўрусьнікам — мільёны вінтовак, сотні тысяч кулямётаў, тысячы гармат, дзесяткі тысяч аўтомобіляў, вагонаў, паравікоў…