Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/109

Гэта старонка не была вычытаная

А людзі, галодныя, абадраныя, — ідуць па шашох, па шляхох, па прасёлках і перасёлках, — яны ідуць з захаду на ўсход, насустрач, яны глядзяць на рабаваньне, але ім усёроўна…

І апанавала адно імкненьне, — адна думка, якая чатыры гады сьвідравала ім мозак, чатыры гады распаляла нутро, чатыры гады стаяла поперак горла:

— Дахаты!

— Дахаты!

— Дахаты!

На ўсходзе — спакойна.

398 полк ляндштурмістых стаіць ў павятовым горадзе.

Вартуе шляхі адступленьня для таварышоў — нямецкіх салдат з Украіны…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

У сталіцы, — у малой, глухой провінцыяльнай сталіцы, — сталіцы неіснаваўшае перад тым рэспублікі закватэраваў штаб дзесятае арміі — А. О. К. 10.

З таго часу, як ашалела чалавецтва, з таго чабу, як купка вар'ятаў, якая кіравала сусьветам, кінулася без галавы, сторчма ў бяздоньне, — шмат чаго бачыў ён, гэты многапакутны Менск… вялікае, але глухое, гнілое губарнатарска-архірэйскае места, з часоў Рагваложых Менскам званае…

Пачалася вайна, — ажыло яно, ажыло і стала расьці нейкім асаблівым, хваравітым ростам…