Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

маркі: Рэдэрэр, Кліко, Мум. Батарэі старога ёганісбэргеру, Маркобруннэру, Го-Сатэрну, Гокаю, Бордо, Опорто. Старкі, Каньякі, лікёры. Вазы з тропічнай садавінай.

Лёкаі абносяць гасьцей вячэраю.

Нехта ўстае. Тост.

— Панове!..

… Загінуў аўстрыяцкі эрцгэрцаг Франц-Фэрдынанд, шчыры прыхільнік і прыяцель Нямеччыны… Нас провокуюць… Але мы пакажам усяму сьвету, што тэўтоны — гэта ня статак безгалосых авец, што мы не дазволім нікому на такі кшталт жартаваць з намі

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

… Я прапаную тост за слаўную нашу бацькаўшчыну, за вялікі нямецкі народ, — за любага нашага кайзэра!.. Уррра!..

— Гох!..

— Гох!..

— Гооох!..

Праз некалькі дзён — зноў:

вечар.

Цёпла і сьлізка.

Туман.

Альфрэд Кляйн пад руку з Грэтхэн ідзе ў кіно.

Блішчыць мокрая асфальтавая панэль. Вітрыны крам