Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/110

Гэта старонка не была вычытаная

Панаехалі войскі, штабы, шпіталі, генэралы, кокоткі, простытуткі, гандляры і ўсялякае груганьнё…

Потым прыйшла рэволюцыя, прыйшлі мітынгі, газэты, адозвы, проклямацыі, чырвоныя, банты і сьцягі.

Паліўся і затапіў усё слоўны паток…

Потым — прыйшлі „яны“ — людзі справы, з сталёвымі нэрвамі і загартаванаю воляю…

Прыйшлі, — і зараз-жа пачаліся ўцекі губарнатараў, архірэяў, абшарнікаў, спэкулянтаў…

Беглі ўсе, каму ня было чаго чакаць ад новага ладу, беглі быўшыя людзі, жывыя яшчэ мерцьвякі, — нябожчыкі, з мінуўшчынаю, але бяз будучыні, адкіды новае грамады, хаўтурным звонам для іх адгучэлі гарматныя стрэлы з „Аўроры“ і з Вераб‘ёвых гор…

І раптам — з захаду насунулася пагрозная сталёвая, чорная хмара, — чорная моц у картузох і ў касках з надпісам: „Mit golt, — für König und Vaterland“ — „p богам, — за караля і бацькаўшчыну “…

Насунулася хмара, пачарнеў небасхіл, прагрымела навальніца, — і пайшлі яны, — людзі справы са сталёвай воляю і загартаванымі нэрвамі. Пайшлі, каб лепш змагацца, пайшлі, каб хутчэй прыйсьці назад…

А ў горадзе зноў зьявіліся біскупы, арцыбіскупы, ерэі і архірэі, фабрыканты і абшарнікі, фінансыстыя і спэкулянты, генэралы і простытуткі, міністры ў двукосьсі і міністры бяз двукосьсяў… Менск, гнілы губэрнатарска-архірэйскі Менск — зрабіўся сталіцаю „Беларускае Народнае Рэспублікі“, — рэспублікі,