якая фактычна ніколі не існавала, рэспублікі без тэрыторыі, — сталіцаю, рэзыдэнцыяй недалужнага ўраду, бязмоцнага нават у залі сваіх паседжаньняў…
■
Чысьценькі двохпавярховы будынак на пляцу Волі А. О. К. 10, — „Арміі обэр-камандаваньне 10“ — штаб дзесятае арміі. Камандуючы арміяй — генэрал фон-Фалькенгайн…
Поўдзень. Працоўны габінэт камандуючага. Уваходзіць ад‘ютант, — лейтэнант Андрэс.
— Да вашае эксэленцыі, — пан міністар чужаземных спраў Беларусі…
— Хай пачакае… я — заняты.
— Слухаю!
Праходзіць паўгадзіны.
Стары генэрал адкладае ў бок паперы… звоніць. Уваходзіць ад‘ютант.
— Чакае?
— Чакае, — ваша эксэленцыя!
— Дык прасеце!
— Пане міністру, — я запэўняю вас зусім катэгорычна: наша войска ня зыйдзе з абшараў вашае краіны аж да тае пары, пакуль вы не з‘організуеце ўласнае арміі…