Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная

бялізны, і прадае ўсё гэта на рынку, — нашто боты; — нашто бялізна, калі хутка дахаты…

— Дахаты!..

— Дахаты!..

— Дахаты!..

Гэтая думка — скрозь, усюды, ува ўсіх.

Комэндант, — „рытмайстар“ Зінкель звоніць па тэлефоне:

— Альлё… Проша Маладэчна!.. Альлё… Альлё… Гэта Маладэчна?… Так. — Дайце Менск… так Менск?… Дайце — А. О. К. 10… так… Альлё… Гэтая я, комэндант павятовага гораду… так… рытмайстар Зінкель… Лейтэнант Андрэс?.. Яго эксэленцыю можна?.. так… Дзякую…

— … Салдат утрымаць немагчыма… Калі не адступім… хаця-ж бы крышку… Толькі на паказ… — разьбягуцца ўсе… Што?.. Трымацца?.. Слухаю, ваша эксэленцыя…

У павятовым горадзе, — па казармах бегаюць нейкія шэрыя салдацкія постаці… Адозвы… Заўтра — сход… а дванаццатай гадзіне… „Прыходзьце, хлопцы, усе“…

Вось чорненькі Морыц… Бегае больш за ўсіх… Нешта ўзьнята гаворыць узрушанаму гуртку салдат…

У казарму ўваходзіць „сам“ рытмайстар… Усе ўсхапянуліся, — „маўчаць“…