Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/114

Гэта старонка не была вычытаная

Раньне. Альфрэд Кляйн — ня можа ісьці на сход. Ён атрымаў назначэньне вартаўнічым для арэстнага памяшканьня…

Адзінаццатая… Пост Альфрэда Кляйна ўнутры каморкі з „асабліванебясьпечнымі“. У Альфрэда ў руках — стрэльба. А асабліва „небясьпечныя“ — „бальшавікі“ — сядзяць на нарах, насупіліся, кураць цыгаркі, вачыма ўтаропіліся ў падлогу. Альфрэд стаіць, стрэльба ў руках, унутры — абурэньне, узрушэньне, узьнятасьць, чаканьне, хваляваньне.

Дванаццатая. Узрушэньне дасягае апагэю. Альфрэд высоўвае праз дзьверы галаву ў калідор… Нікога…

— Чаго глядзіш? — пытаецца раптам панямецку адзін з арыштаваных…

— Так… Нудна нешта…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

А на пляцы — мітынг, сход, натаўп, гоман буйлівы, прамовы…

Ва ўсіх у галаве — думка.

— Дахаты!..

— Дахаты!..

— Дахаты!..

Узыходзіць на трыбуну „сам“ рытмайстар Зінкель. Яму не даюць гаварыць:

— Далоў!.. Далоў!.. Далоў!..

… „Войскі з Украіны даўно ўжо прайшлі, а мы ўсё яшчэ тут, нямаведама, — чаго пільнуем, — гаворыць нейкі вусаты.

112