Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

… Хай прыходзяць тыя бальшавікі, — нас гэта не датыча, — дадае маленькі, чарнявенькі… … — Таварышы! Наш абавязак — дапамагчы сусьветнаму пролетарыяту… гаворыць высокі блакітнавокі салдат.

… — Мы хочам самавызначэньня нацый, а бальшавікі — супроць гэтага, — сіліцца растлумачыць нехта з начальства…

— Ня наша справа! гудзіць натаўп.

— Дахаты!..

— Дахаты!..

— Дахаты!..

Сход скончыўся а трэцяй гадзіне.

Рэзолюцыя прынята, вядома: „Дахаты!“..

Абрана новая салдацкая рада, — на чале высокі блакітнавокі і чорненькі Морыц. Афіцэры ўгаварваюць, мітусяцца, тэлефон нехта папсаваў — рытмайстар Зінкель са скуры лезе, звоніць, Маладэчна — не адклікаецца, заўзятае… Салдаты — мітусяцца, — пакуюць рэчы. Афіцэры — пакуюць таксама, прадаюць сваё і чужое. Чыгуначнікі рыхтуюць цягнікі. Станцыя поўная вайсковых. У паветра гудзеньне

— Дахаты!..

— Дахаты!..

— Дахаты!..

У астрозе — мітусіцца начальства. Вартаўнічае памяшканьне — пуста. Усе — разьбегліся. Рыхтуюцца ў дарогу. Міма каморы, дзе пост Альфрэда, прабягае сержант Леман.