Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/117

Гэта старонка не была вычытаная

Разьдзел X

Убачым яшчэ неба ў рубінах

Час ідзе, ідуць дні, ідуць тыдні. Ідуць войскі, цягнікі, людзі — белыя, чырвоныя, зялёныя. Час ідзе, жалезнаю хадою рушыцца гісторыя.

Бэрлін.

Натаўп. Узрушэньне. Чырвоныя сьцягі. Буйлівы голас мас.

Ломамі сталёвымі падымаюцца асьфальтовыя брукі, грамадзяцца ў купы накрыжаваньнях вуліц. Сюды-ж у купы, валяцца каменьні, кахлі панэляй, паламаныя слупы, сарваныя шыльды, цэглы, паламаныя фурманкі. Растуць барыкады.

На рагу Моабіцкае — рушыцца натаўп, — сьцягі, плякаты, сьпеў:

„Гэта бой наш астатні
за працоўны народ“ —