Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/119

Гэта старонка не была вычытаная

Стрэльба валіцца з рук. У вачох — рознакалёрныя кругі. Альфрэд падае на ўсходы ўсьлед за вінтоўкаю

… Бежжж… — Бжжжж… — Бжжжж… —

Нехта садзіць без памылкі.

… Бжжжж… Бжжжж… Бжжжж…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Па Францішканскай рушыцца атрад белых…

„Спартакаўскі“ кулямёт — маўчыць…

У доме — ля барыкады, у вакне — дзьве жанчыны:

— Глядзі, — едуць!

— А тут — усе мёртвыя…

— Не, — бач, гэты, ля ганку — варушыцца…

— Бач, бач — едуць…

— Слухай, — трэба ратаваць… Схаваем яго…

— Праўда… хутчэй… Бяжым…

На ганку — расчыняюцца дзьверы, і дзьве жанчыны ўцягваюць нейкае зьмярцьвелае цела.

Падымаюць. За ногі, за плечы. Усходцы. Кватэра.

— Ліза, — дзьверы ўнізе зачынены?

— Не!

— Бяжы хутчэй!..

Ліза зачыняе дзьверы і зноў бягом падымаецца па ўсходцах…

Кладуць раненага ў ложка.

— Цяпер — распрануць, і абмыць. Грэта, бяры ножніцы, разрэзвай яму мундзір!..

Але Грэта — нібы ня чуе. Маўчыць і пільна ўзіраецца ў зьмярцьвелы твар…

Маўчыць спартакаўскі кулямёт.