Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

сьвецяцца ўсімі магчымымі колерамі і водценямі. На даху вялізнага будынку Рэйхсбанку палымянымі літарамі запальваецца рэкляма:

Курэце толькі, папіросы

„ОКАСА — ЗАРОТО“

Смак — Таннасьць!

Адно за адным гаснуць рознакалёрныя словы, нікнуць у цьмяным тумане, і ўраз-жа — па зьнікненьні апошняга з іх, зноў выплываюць з начное цемры агні: жоўтыя, чырвоныя, блакітныя, белыя, і з іх загараецца слова:

„КУКІРОЛЬ“

Монотонна, цяжка тупае тысячаногі натаўп. Ёкаюць пугамі фурманы. Гудуць аўто. Як ашглелы ляціць кудысьці трам.

— Бэрлінэр Тагэблят!..

— Бэрлінэр Тагэблят!..

— Вячэрні выпуск!..

— Нота аўстрыйскага ўраду Сэрбіі…

— Фрэддзі! Ці будзе вайна? — пытаецца Грэтхэн выходзячы з касьцёлу.

— Хто-ж яе ведае, — можа і будзе.