Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/123

Гэта старонка не была вычытаная

Узялася за клямку.

Адчыніла.

І раптам —

крык…

Такі крык, ад якога кроў халадзее ў жылах.

— Грэтхэн!..

— Грэтхэн!..

Хворы ўскочыў з ложка і ня ў змозе трымацца на нагах, упаў на падлогу.

Грэтхэн кінулася яго падымаць.

Вечар. Як дыямэнт, — тысячмі агнёў гуляе Бэрлін.

Цёплы вясновы ветрык так ласкава казлыча твары…

На будынку Рэйхсбанку гарыць шматкалёрная рэкляма:

Курэце толькі, папіросы

„ОКАСА — ЗАРОТО“

Весела тупае тысячаногі натаўп.

Ёкаюць пугі фурманоў.

Гудуць сырэны аўтомобіляў…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

На (Францышканскай, — на трэцім паверсе, у пакойчыку, люба сьвеціць пад чырвоным каптуром электрычная настольная лямпка.