Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

Альфрэд Кляйн — загорнуты ў коўдру, сядзіць у сваім крэсьле…

Ля яго, на падлозе — Грэтхэн. Галаву схіліла яму на калені, і так весела блішчаць і сьмяюцца — у працягу чатырох гадоў заплаканыя вочкі…

А ён — здароваю леваю рукою лашчыць любыя белесаватыя валасы, і прыгаварвае:

— Нішто, любая… Што было — тое ня вернецца… Мы з табою яшчэ ўбачым неба ў рубінах.

Менск — кастрычнік — 1927 г.