Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

Адліўшчык Шміт — на месцы.

— Гэй! Паддай! Каці сюды!

— Яшчэ!

… Бух! — льлецца агонь, дым ідзе слупам, разьядае вочы…

— Ладная будзе гэтая гармата!

— Чаго стаіш? давай другую!

— Дру-гу-ю!

— Да-вай дру-гу-ю!

— Каці сюды-ы-ы!

Пан фабрыкант у сваім габінэце.

Званок па тэлефоне.

— Хто? пан інтэндант?.. Ах, як прыемна… Што?.. Дорага?.. Паночку, даражэнькі мой… ці-ж прыстала — па тэлефоне… Няёмка… Лепш — сёньня пагутарым… вечарам… у шантане… Што?.. А дзесятай?.. Цудоўна!.. Чакаю!..

Шпандаў. Фабрычныя коміны. На іх сірэны. Гудуць доўга… Працяжна…

Другая зьмена скончыла працу. Шміт выходзіць са свайго цэху.

Вечар. Сьлізгота. Дожджык. Туман.

… „Хутчэй да хаты… адпачнуць“… Вось і дом, усходцы… пяты паверх…