Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

На трыбўне — адліўшчык Шміт:

— Таварышы!..

… Я кажу: каму патрэбна вайна?.. Вось, мы, — робім гарматы… У каго яны будуць страляць?.. Дэспотызм, — барбарства… Двудушныя! А ў нас, — што?.. Не дэспотызм?.. Ня барбарства?.. Ваяваць?.. За каго? За што?.. А на вайну, хто пойдзе?.. Чыя кроў будзе ліцца?.. Ці-ж мо‘ тых, пузатых?..

… «Далоў!..

Далоў!.. Далоў!..

… Прэ-э-э-э-эч!..

Ў дрэнным настроі вяртаецца Шміт да хаты. Ледзьве ўцёк ад агента „гегаймполіцай“…

Вечар… Туман… Дожджык… Сьлізка… Пад фіялетава-блакітнымі мокрымі праменьнямі ліхтароў блішчыць асфальтавая гладзь бруку.

… „Эх, каб добры агульны штрайк… Але — соцыялістычная большасьць… Здраднікі!..“

Шміт сьціснуў кулакі.

Уперадзе, на панэлі, сямнаццацігадовая дзяўчынка. Густая сінь пад вачыма. Насустрач — нейкі пан. Ідзе не сьпяшаецца. Леваю рукою зьняў капялюш, і трымае; у правай — хустка. Выцірае запацеўшую пляшыну. Праз усё пуза — залаты ланцужок…

… — Паночку, вазьмеце мяне!..