Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

— А?… Што?…

— Толькі пяць марак!..

Маслам наліліся мутныя падсьлепаватыя вочкі.

— А!.. Хадзем!..

Усё неяк ня верылася: не ўпяршыню тыя гутаркі. Ня першы ўжо раз: гаварылі, пісалі, спрачаліся.

Казалі, што хутка будзе.

Памыляліся, супакойваліся на нейкі час і зноў пачыналі спрачацца. Зноў казалі, што вось-вось будзе. Гэтак ішлі: дзень за днём, год за годам.

І раптам, аднойчы вечарам вестка: нямецкі ўрад паслаў Расіі ультыматум у 24 гадзіны дэмобілізавацца, а Францыі — у выпадку ўзброенага конфлікту абвясьціць нэўтралітэт…

Апоўдні —

На пляцы, ля кайзэравага палацу — натаўп.

Як і заўсёды: — як тыдзень, год, дзесяць, пяцьдзесят год назад.

Поўны пляц. Стаяць чагосьці чакаюць.

Дзінь-дон! Дзінь-дон! Дзінь-дон!..

Дванаццатая гадзіна…

Туп-топ; туп-топ; туп-топ; —

Нага ў нагу…

… Зьмена палацовае варты…

… Аддзел гвардыі… Усе ў золаце. Ня людзі, лялечкі завадныя…