Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

— Туп-топ; туп-топ; туп-топ…

— Правай!..

— Правай!..

— Зважай!..

— Стой!

І раптам —

газэтчыкі:

— Экстраблят!..

Экстраблят!..

— Нямеччына абвясьціла Расіі і Францыі вайну!..

Натоўп нярухомы.

Мёртвая ціш…

… І тады — сьпярша паціху, а потым — усё больш і больш выразна чуецца нейкі гоман— і раптам — нешта пакацілася, перакацілася праз натаўп, усё навокал нібы ашалела і зьлілося ў адзін гук — у адзін голас — у адно аглушальнае:

Уррра!

Уррра!

Уррра!

І ў гэты момант —

— на ганку зьяўляюцца нейкія людзі ў шытых золатам ліўрэях, з трохкуткамі на галавах, з булавамі ў руках… Шырока расчыняюць яны дзьверы… З палацу выходзяць — сьпярша два маладыя афіцэры, а потым, — дзьве вяліственныя постаці, — мужчына пад 40—45, у афіцэрскім адзень-