Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

ні, пад руку з высокай, буйнай, ня вельмі маладой жанчынай з гардзяліва ўзьнятаю галавою. Натоўп шалее…

— Кайзэру —

— Урррааа!

— Гооох!..

І раптам некалькі чалавек — нібы загадзя змовіўшыся, — падаюць на калені, —

сьледам за імі — увесь натаўп, — і — па пляцы, сьпярша ціха, потым — усё гучней і гучней, нарэшце аглушальна моцна зьліваюцца ў адзін зграбны сьпеў і нясуцца здаецца, па ўсім месьце вяліственныя, урачыстыя гукі, сярод якіх ледзьве-ледзьве можна зразумець словы:

— Наш любы край —
спакойны будзь!
І верна стой,
варта на Рэйне!

Добры, стары нямецкі кайзэр ідзе на шпацыр.

— Сьвіта? — Эскорт?.. Нашто гэта?… — Няхай гэтым забаўляецца наш добры сябра, любы наш прыяцель, Мікола II… А мы, — пехатою, — жонку пад руку, сыноў-кронпрынца Фрыдрыха Вільгэлька, браценіка ягонага Эйтэль-Фрыдрыха — наперад, — і пехатою, у натаўп--марш!..

… Унтэр-дэн-Ліндэн…

… Фрыдрыхштрасэ…