Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

Трэба ісьці… Бывай!..

— Фрэддзінька!..

— Фрэддзі!..

— Фрэээ… дзіііі.

— Фрэээ…

— Ааааа…

— Пятая рота!..

— Да месца!..

— Шэраг —

падвой!..

— Крокам —

арш!..

І вось, — разам з усімі, —

Альфрэд Кляйн тупоча па вязкім асфальтавым бруку. … Б‘е барабан… Нешта бравурнае…

… Зграбныя шэрагі! —

… Нага ў нагу… Але — гэта яшчэ ня войска:

Барджэй — нейкая банда: усе яшчэ ў цівільным адзеньні… Ідуць, глядзяць проста, наперад, рэдка хто скосіць вока ўбок, туды, дзе натаўп…

А там… у натаўпе… яны… тыя, хто дарагі… любы… блізкі… Там — плач… усхліпваньні…

— Зграбныя шэрагі… Яны ідуць, нічога ня чуюць…

— Шротам тупоча барабан…

Станцыя: — „Бэрлін-Заходняя“. Пэрон… Цывільных няма… … Нехта жартуе:

— Дальбожачкі, бяз білету — упяршыню!..

… Вайсковыя цягнікі адыходзяць кожныя пяць хвілін…