Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

На аднэй з бліжэйшых станцый — кіёск, газэты. Нехта выбег, купіў… Прыпынак — тры хвіліны… Зноў лязгоча сталь… А ў вагоне з дзесятак людзей абступіў таго, хто купіў газэту:

… Ультыматум Бэльгіі…

… Бэльгія адмовілася…

… Нашы войскі перайшлі граніцу…

… Мы ўзялі Льеж…

… Бэльгійцы адступаюць…

І раптам, бы пярун пры яснай пагодзе:

— Англія абвесьціла вайну! —

Бэрлін. Рог Унтэр-дэн-Ліндэн.

З Фрыдрыхштрасэ вылазіць галава вялізарнага чалавечага натаўпу… Здалёку — лес сьцягаў. Усе трохкалёрныя: І плякаты:

„Няхай жыве Нямеччына!“

„Няхай жыве Аўстрыя!“

„Сьмерць ангельцам!“

Здалёку даносіцца сьпеў:

„Нямеччына, Нямеччына —
вышэй за ўсё, —
Вышэй за ўсё… Вышэй за ўсё…“

Па вуліцы ідзе высокая сухарлявая постаць. Халодны, застыглы ў спліне твар… У зубах — традыцыйная люлька.