Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

Зрэзаная, расьпятая, разарваная, разрытая зямля.

У ёй — людзі… Мэрам тыя чарвячкі: такія мізэрныя нікчэмныя… Яны закапаліся глыбока ў траншэі, а зьверху, на паверхні — пекла. Рвуцца з усіх бакоў знарады, фантастычным казачным конікам стракоча кулямёт, суха вухкаюць гарматы, жабамі плююцца бомбакіды… Небасхіл — бясконца і бяз меры засьцілае дым, — французы завесаю маскуюць перасоўваньні сваіх войскаў… Недзе ўгары тарахціць пропэлер…

— Бум-бабах! — цяжка адказвае яму гармата…

— Чыя?

— Хто яе разьбярэ!..

— Так… Дык вось і вайна, — думае Альфрэд. — Вайна…

— Нічога… за тры-чатыры тыдні ўсіх не параб‘юць… Нехта застанецца… Можа я… А тады… О!.. Толькі-б зайсьці ў гэты распракляты Парыж… Тады-б усяму канец…

Раптам — каманда:

— Зьбірайся!..

… Ля ходу зносін цэлы натаўп…

— Куды?

— У атаку?..

— Не — зараз прыдуць нам на зьмену баварцы, а мы — у тыл…

… Шалее вайна… Рвуцца над галовамі шрапнэлі… Зусім нізка аэроплян „рэжа“ кулямётам… Б‘е барабан… Нешта бравурнае… Выйшлі з „лініі агня“, і