Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

Паўночнае Францыі ідуць войскі… Яны ідуць з заходу на ўсход, і з усходу на захад. Яны ідуць з поўдню на поўнач, і з поўначы на поўдзень. Яны ідуць, пяхота, коньніца, артылерыя… Вось мерна тупае нагамі 398-ы полк ляндштурмістых…

— Альфрэд, а як на Марне?

— Хто-ж яго ведае…

— А Морыц сустрэў аднаго прыяцеля з 215-га баварскага, — ён адтуль…

— Ну, што, блізка да Парыжу?..

— Кажа, тысяч сто, ці мо‘ больш нашых палягло.

— Што-ж… Сьмерць, ці перамога!..

— То-ж і я так кажу… Адступілі…

— ? —

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

— Стой!

… Тупат адразу абарваўся…

— Квартэрмайстар!!

— На месцы, пане гаўптман!

— Што гэта за вёска?

— Здаецца Труа Клю…

— А дзе жыхары?..

— Паўцякалі, ці-ж ня бачыў, — скрозь пуста…