Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

— Эх, даўно ня спаў я на добрым ложку!..

— І на падлозе, Альфрэд, ня дрэнна, калі змарыўся!..

— Але так, як зараз, куды лепш!.. Ведаеш, братка, гэта мне нагадвае як калісьці, у хаце, у Бэрліне…

… і замаўчаў раптам неяк адразу — нешта ўнутры абарвалася:

… У хаце? Як далёка яна. Якая хата?.. ды ці была яна калі-кольвек, ці ня сьнілася…

....І раптам:

— Фрэддзі…

— Фрэдазінька!.

— Фрэдазі!..

— Фрэ… аааа!..

… Па шчацэ, пад вокам пацякло нешта цёплае салёнае… Кранулася вугалка губ… Альфрэд Кляйн з усяе моцы сьціснуў кулакі…

І забыўся на выгаднае ложка. Дарма, што змораны: доўга ня мог ён заснуць…

Адпачынак. Раньне.

— Кляйн! — табе ліст!

— Га?

Зьліплыя вочы.

Працірае…