Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

… „Прышлі да нас казакі, а ўцячы мы не пасьпелі… Сапраўдныя дзікуны…

… Прычапіліся да таты, каб дастаў сала.

… Узялі ўсё… Вечарам прыйшлі зноў па сала.

… Сала ня было… Раззлаваліся страшэнна…

Засеклі… Матка, убачыўшы тату мёртвым — упала… думалі — самлела… Лекар сказаў, разрыў сэрца… Вільлі забіў аднага казака і ўцёк… Прычапіліся да мяне… п‘яныя… Нарэшце — я ўцякла… Дзе Вільлі--ня ве- даю…

Я ў Кэнігсбэрзе…

Твая сястра Ліза“…

З разарваным кувэртам у аднэй руцэ, з памятым лістом у другой, стаіць Альфрэд Кляйн…

Вачыма ўтаропіўся ў нейкі пункт на сьценцы, недзе высока, пад стольлю…

Маўчыць…

— Пэтэр, — што з ім?

— З кім?..

— З Кляйнам!..

— Га?..

— Ліст ён атрымаў…

— Дык чаго-ж пытаешся, — ці-ж не разумееш?..

— Хадзем… Эй, Кляйн!.. Хадзем, вып‘ем, братка!

Маўчаньне.