Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

Пойдзем, (Фрэддзі, даражэнькі, — чаго там!

(Фрэдзі… Фрэддзінка… гэта-ж яна… клікала так…)

— Ну, Фрэддзі, — хадзем… Эй, Франц, ці-ж ня бачыш, ён нічога ня чуе… бяры яго пад руку, вядзем…

… Труа Клю…

Разбураныя будынкі…

Пустыя сялянскія хаты…

Касьцятрупам глядзяць на пляцы папаленыя напоўразбураныя муры касьцёлу…

А побач — (на вайне ўсяк здараецца) — жыў кюрэ, — францускі ксёндз, і яго камяніца пустая, але цэлая…

Добрая камяніца… Прасторная. Цяпер тут — паходны шынок.

Пілі. Доўга пілі... Пілі шмат.

Не набгом (немцы ня любяць піць набгом). Не. Ма- ленечкімі глыткамі. Смачнае шампанскае ў скляпох сялян-вінаробаў!..

Пілі. Доўга пілі. Пілі шмат.

Больш за ўсіх — Альфрэд Кляйн.

Так хацелася ўпіцца, забыцца на ўсё, — дык не! Колькі ні піў, а думкі — сьвежыя, — яскравыя…

І толькі ўсё больш бордзым ройлам лётаюць яны ў мазгох. Круцяцца, быццам тыя жорны ў млыне.

І такія яскравыя, такія сьвежыя…

… Яскравыя да жудасьці…