Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

А за суседнім столікам:

— Браткі, — ведаеце? — Адольф — бяз вестак зьнік, — пэўна французы ў палон узялі…

— Чуў, чуў… А Эдуарду — паўгалавы адарвала… Сам бачыў…

— Так. Раўль — дык яму нічога: лекар нагу адцяў — жыў, і дахаты пэўна вернецца!..

Альфрэд, як у сьне, машынальна запіхвае руку ў кішэню…

— „Парттабака“, Цыгарачку закурыць“… Але замест яе старая газэпіна перагнутая акуратна, зложаная…

… Машынальна, як у сьне, быццам гэтага яму толькі і трэба, Альфрэд разгортвае яе. На першай старонцы, вялізнымі літарамі слова:

ВАЙНА“!

— Вайна — мурмоча Альфрэд, як v сьне.

— „Вайна“ — … —

— „В-а-й-н-а!..“

— …„Д‘ябал“! —

— „Вось, што гэта такое, — вайна!..“

І шпаркімі крокамі Альфрэд выходзіць з шынку на вольнае паветра…

— Што гэта з ім? Ці не звар‘яцеў часам? — пытаюцна за сусёднім столікам…

— Ат! — нейкі ліст сёньня атрымаў…

— А! — Ну, нічога, абыйдзецца…