Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная
Разьдзел IV
Звычайная гісторыя

Пасьля Марны — была Сольдаў, пасьля Сольдаў — Варшава… Былі бязьмежныя роўнядзі Ўсходу… Былі гарыстыя пясьніны Поўдню… Быў Аўгустоў, была Цэр-Планіна… Па ўсім сьвеце — як ашалелыя ішлі людзі, войскі, ішлі коньнікі, ішла артылерыя… Па ўсім сьвеце — як ашалелыя насіліся цягнікі: з людзьмі, з войскам, з гарматамі, з амуніцыяй, з харчамі. Па ўсім сьвеце — як ашалелыя насіліся цягнікі. Цягнікі з людзьмі, жывымі і паўжывымі, і зусім бяз людзей. Цягнікі са знарадамі, з харчамі, — і зусім бяз нічога…

Так было, — і нарэшце сталася больш цягнікоў з раненымі, з хворымі, як са здаровымі, больш цягнікоў са знарадамі, з амуніцыяй, як з кормам, больш цягнікоў зусім пустых, — з расчыненымі дзьвярыма вагонаў — як цягнікоў з харчамі…