Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

— І гэта на тыдзень!…

А па вуліцы, — па Фрыарахшрасэ, і па Унтэр-дэн-Ліндэн паўзе натаўп.

Плякаты, — як і калісь. —

І сьпевы — тыя-ж:

„Нямеччына, — Нямеччына…
вышэй за ўсё…
вышэй за ўсё“…

Праходзіць натаўп ля палацу і заліваецца, — разьліваецца, рассыпаецца ў шалёным крыку:

— Кайзэру, — ура!..

— Гох!.

— Тох!..

— Гох!..

Пая фабрыкант, гэр Майкель, і пан інтэндант, гэр Грас, — cядзяць у рэстаране…

… Шампанскае стаіць на стале, як заўсёды, у срэбным вядзёрку ў лёдзе

— Ах, пане Граc — каб вы толькі ведалі, як цяжка цяпер знайсьці вось гэтых остэндзкіх вустрыц!..

— Ведаю, ведаю, даражэнькі мой, — нават больш таго скажу: — учора, дык мой кухар меў нахабства падаць да стала — гамбурскія, замест остэндзкіх…

— Пакаштуйце гэты ананас, ён вельмі добры, — гаспадар учора толькі атрымаў, — праз Швэцыю…