Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

Фрыдрыхштрасэ. Трэцяя гадзіна. Народу шмат. Як калісьці… Але толькі — народ крыху ня той: людзі — сухарлівыя, часам, з бліскучымі вачыма. Часам — змораныя. Шмат жанчын, кабет, дзяцей. Мужчын — значна менш. Але і тыя — або старыя, або калекі, або вайсковыя.

Вось ідзе пад руку з сваёю каханаю (ці з каханаю? — Вайна шпарка збліжае людзей) адпускны салдат.

Ён рады:

на тыдзень вырваўся з гэтага пекла, мае магчымасьць правесьці цэлы тыдзень палюдзку — у родным сваім месьце — убачыць старых бацькоў, пахадзіць па тэатрах, па кіно, — пажартаваць з прыгожымі жанчынамі. Так, — жанчынамі — бо мала неяк вайна пакінула дзяўчат… Ён рады. — Ідзе з ёю пад руку, жартуе, сьмяецца.

Раптам: — маладцавата робіць „вайсковае прывітаньне“. Яна глядзіць на яго са зьдзіўленьнем — а віноўнік усяго — обэр-лейтэнант, барон фон-Вэск, ледзьве дакрануўшыся адным пальцам да картуза, паважна плыве далей…

У гэты дзень, як і ўчора, як тыдзень ці мо‘ год таму назад, Грэтхэн — галодная, змарнелая, блядая (але такая-ж прыгожая, як і тады) — устала раніцаю з ложка і, ня сьнедаючы, пайшла на працу.

Сонца пяшчотна цалавала муры сваімі першымі ранішнімі праменьяямі. Грэта ішла па вуліцах, — яна