Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

сьпяшалася, трэ‘ было пасьпець у краму перад яе адчыненьнем, каб не атрымаць вымовы ад гаспадара. Выгляд яе быў пануры і стомлены.

…А там, у краме — трэба мець вясёлы, ветлівы выгляд, — думала яна. Трэба здагадзіць купцом…

Гастрономічныя крамы ўжо адчынены.

Вось крама фірмы „Шмідт і Ко“…

…У вітрыне сёньня — вялізны чырвоны вараны омар…

Омары — не нормаваны продукт…

Яго можа купіць кожны, без усялікіх картак…

Але ён каштуе 10 марак фунт…

…А Грэтхэн атрымлівае 120 марак у месяц пэнсіі з якіх 40 трэба аддаць за кватэру.

— …Ах, каб гэта хоць бульбы якой пад‘есьці; думала Грэтхэн. Есьці-ж хочацца… і яна адварочваецца ад вітрыны, ідзе далей.

— …Есьці хочацца, — думала яна… — А тут трэба мець ветлівы выгляд…

…За канторкаю заўсёды стаіць гаспадар, пільна аглядае ўсю краму.

— Ветлівей з пакупцамі, паненачкі, — заўсёды гаворыць ён. — Ветлівей што-б ні здарылася… Больш вытраманасьці… інтарэсы фірмы перад усім… Ветлівей…

— …А гэтыя пузатыя мужчыны, — старыя бабылі, у важных сурдутах і цыліндрах…

Самыя галоўныя пакупцы…

Гаспадар перад імі лётае, круціцца, бы чорт пад крапідлам…

З імі трэба быць асабліва ветлівай…