Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

А яны што?

— …Для іх прадаўшчыца не чалавек, а так, жывёліна нейкая, — ці завадны аўтамат…

…Часам нахабства, паскудзтва ўсялякае гавораць… І з імі — ветлівей…

— Д'ябал…

…Каб хоць хутчэй тая вайна скончалыся…

…Вайна…

…Фрэддзінька мой… што з ім?..

Ці жывы ён яшчэ?.. Мо‘ забіты?..

У часе абедзенага перапынку Грэтхэн не хадзіла дахаты.

Яна ведала: у хаце ёсьць толькі невялікі акрайчык „к-к-хлеба“ — (гэтага сурогату, у якім жмакаў больш як мукі) ды штучкі з чатыры бульбіны.

Яна сказала цётачцы Элізабэт, каб тая папалуднавала сама, бо яна, Грэтхэн, запрошана на абед да падружкі…

Але яна ведала, ніхто яе не запрашаў, ніхто не запросіць, — ня тыя цяпер часы, каб хто запрашаў на полудзень…

Пасьля перапынку зноў, галодная, узялася за працу.

Барон фон-Вэск — обэр-лейтэнант, таксама мае водпуск на тыдзень.

Ён прыехаў пабачыцца з баронэсай-маткаю.