Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

У Грэты халадзее ўнутры.

Сэрца стукае моцна-моцна з перабоямі.

У роце адразу перасыхае…

— Я буду вольнай а сёмай гадзіне, паночку, — нерашуча адказвае яна, і адчувае, як перарываецца яе голас…

— От гэта так! Гэта я разумею, — круціць свой вус барон. — А сёмай гадзіне я чакаю вас у маім аўтомобілі на бліжэйшым рагу, направа…

На Фрыдрыхштрасэ — зноў натаўп:

— Прэч хаўрусьнікаў!

— Няхай жыве Нямеччына!

— Няхай жыве наша слаўнае войска!

Ідуць. Далёка чуецца на вуліцы сьпеў:

— Наш любы край —
спакойны будзь…
І моцна стой,
варта на Рэйне…

А вечарам —

Коўзка… Сьцюжа. Туман.

Блішчаць запацелыя вітрыны…

Блішчыць мокрая асфальтовая панэль.

Усімі магчымымі колерамі і водценямі сьвеціцца будынак Опэры.