Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

На будынку Рэйхсбанку — палымнянымі літарамі запальваецца рэкляма:

Курэце толькі папіросы

„ОНАСА-ЗАРОТО“

Смак!

Таннасьць!


Запальваецца і тухне, але замест яе ўжо не зьяўляецца, як калісьці, перад вайною:

КУКІРОЛЬ

Не. Сьпярша ідзе спэцыфічнае для ваенных часоў „эрзац“ (сурогат):

Лепшае піва

„ЭРЗАЦ-МЮНХЭН“

Таннасьць!

Смак!

Монотонна, цяжка тупае тысячаногі натаўп… Ёкаюць пугамі фурманы… Гудуць шпаркія аўто. Як ашалелы ляціць трам… Бэрлін гуляе. Бэрлін весяліцца. Бэрлін увесь, здаецца, у тэатрах, у шантанах, у вар‘етэ, у кіно, у рэсторанах… Ці ўвесь?

…Моабіцкая вуліца…

Вось ён, вялізарны шасьціпавярховы дом… Сюды некалі штодня прыходзіў Альфрэд Кляйн…