Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

пазычыць: ведае сардэчная: у хаце вугальле распаліць няма чым…

Ня сьпіць старэнькая…

Чакае…

А на будынку Дзяржаўнага банку усімі колерамі і адценьнямі гарыць рэкляма…

Монотонна, цяжка тупае натаўп.

Ёкаюць пугамі фурманы…

Опэра.

Спэктакль скончыўся. Гледачы выходзяць…

— Гэй, машына!

— Ёсьць, паночку!

Увайшлі ўдваіх: барон фон-Вэск і Грэтхэн.

— Шофэр! Гані ў Апольлё!

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

…Ноч… Туман… Сьцюжа…

…Малінавымі праменчыкамі гуляюць па мокрым асфальтавым бруку вулічныя ліхтары. Монотонна тупае тысячаногі, але ўжо крыху радзейшы натаўп. Ёкаюць пугамі фурманы. Дзьвініць шпаркі трам…

Нейкае ашалелае аўто ляціць, бы звар‘яцеўшы, па бруку, ускідвае з разьбегу зрэнкамі на санлівага шуцмана, што стаіць на рагу і зьнікае там, адкуль і зьявілася, — у сінявата-блакітным тумане. Бэрлін гуляе. Бэрлін весяліцца, Бэрлін, здаецца, увесь у тэатрах, у вар‘етэ, у шантанах, у кіно, у рэсторанах,