Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

у танцгаўзах, у отэлях і ў танных мэбляваных пакоях… Увесь?..

Не!..

Старэнькая цётачка (такая старэнькая: гадоў шэсьцьдзесят, ці мо‘ больш) — яна ў хаце, яна мерзьне, яна плача, яна адзінокая…

…Зноў запальваецца і гасьне слова „Кукіроль“ на будынку Дзяржаўнага банку, зноў зьмяняецца яно півам „Эрзац-Мюнхэн“… Зноў дзіка равучы, пралятае міма нейкае аўто; пралятае, але ня так, як тады: яно не зьнікае, яно затрымліваецца, спыняецца…

Вось яно стаіць ля ганку „Паляс-Отэлю“…

Ноч.

Раньне.

Сьцюжа.

Туман.

Сьлізка.

Сьпіць Бэрлін. Сьпіць…

Сьпі спакойна, — горад фабрычных комінаў і Алеі Перамогі, — горад Бісмарка і Карла Лібкнэхта, — горад калек, дзяцей, жанчын, вайсковых і прахвостаў!

Сьпі спакойна!..

Сьцюжа… Коўзка… Туман… Сузмрок…

Яшчэ гараць на будынку Рэйхсбанку каляровыя лямпкі электро-рэклям… Раскідваюць яшчэ сваё