Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

Тая — (маладая дваццацідвохгадовая прыгожая дзяўчына) — апускае вочы, ружавее, успамінае, як учора раніцою цалаваў яе барон палка-палка, а потым… Не, баронэса, пан барон Вэск яшчэ ня прыйшоў, — адказвае яна і на сэрцы ў яе (хоць ведае, што няма ёй на што спадзявацца), робіцца неяк горка і крыўдна.

— Няма яго, сынка майго, — думае баронэса, — а ўжо-ж восьмая гадзіна… Нішто! Хай павесяліцца пасьля „фронту“!

— Эньні, загадайце, калі ласка, каб мне прынесьлі кубачак чорнае кавы…

А раньне гудзіць, зьвініць, грукаціць, тупоча…

…Вось адчынілася піўная,-- насупроць яе, — пішчапапяровая крама… З крыкам ляціць газэтчык!

— Berliner Tagerblatt…

— Berliner Tagerblatt!..

— Ранішняе выданьне;..

Адчыняешца на рагу кнігарня… Насупроць яе — цэлы натоўп: служачыя галянтарэйнае крамы… Вось, з ключамі, падыходзіць гаспадар. Дзьверы расчыняюцца, рассоўваюцца жалезныя вакеніцы… Натаўп служачых уваходзіць у памяшканьне. Распранаюцца, займаюць свае месцы…

.         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .         .

Адзінаццатая гадзіна.

У „Паляс-Отэлі“ — усё ўжо даўно заварушылася.