Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

Ля вітрыны загармістра — на вялізарным гадзіньніку заўважае: палова дванаццатае.

— Божачкі! А як-жа з маім гаспадаром?..

Яна паскарае крокі…

Вось і галянтарэйчая крама…

— Усё як даўней — пралятае ў яе галаве думка, — усё як даўней…

Яна адчыняе вялізарныя дзьверы і на хвіліну на шкле бачыць сваё адлюстраваньне.

— Божачкі!.. Я зусім не такая!. Ня тая!..

Уваходзіць.

І адразу бачыць:

За яе прылаўкам — другая, — Трудхэн яе таварышка. Грэта азіраецца ў замяшаньні.

Але тут міма прабягае заклапочаны гаспадар, і замяшаньне яшчэ больш павялічваецца.

Гаспадар спыняецца на хвіліну.

Жорсткі як заўсёды.

Рашуча суровы.

— Я хацела толькі сказаць, гэр Мінц…

— Вы можеце мне нічога не казаць, — бязьлітасна-цьвёрда адказвае той.

З хвіліну пазірае на яе зеленаватымі аганькамі вачэй.

Такія працаўніцы мне не патрэбны! Можаце ісьці, куды хочаце.

Грэтхэн робіцца зусім чырвонай.

Нэрвова сьціскае пальцамі рыдыкуль.

— Я хацела толькі сказаць…