Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

— Ня трэба! Няма чаго! Я вам ужо сказаў!

Гер Мінц паварочваецца на абсацах і паважнай хадою ідзе да свае канторкі.

А гадзіны праз дзьве, у Зігес-Альле, — у Прысадзе Перамогі — бяспалка сядзела на лавачцы адзінокая дзяўчына.

Закінула ўверх галаву, вачыма ўтаропілася ў вузенькую палоску нябеснае сіні.

Раптам — гучна зарагатала.

Пара прахожых спынілася пасярод прысады і здалёку: назіраюць дзіўныя гэтыя яе паводзіны. Да іх пачалі зараз-жа далучацца яшчэ і яшчэ.

А Грэтхэн — рагатала.

— Што з ёю? — пыталіся цікаўныя.

Але ніхто не падыходзіў: рагоча дзяўчына, можа вар‘ятка якая, ці што, — каму да яе якая справа? Памалу рогат перайшоў у галосны надрыўны плач… Нейкая маладая жанчына з падфарбаванымі вуснамі і бровамі агідліва азірнулася на тых, хто стаяў побач і падышла да Грэтхэн.

— Што з вамі, фрэйляйн?.. Скажэце, калі ласка!..

Грэтхэн адказвала толькі яшчэ больш глухім плачам.

— Ня плачце, любая фрайляйн… Ня плачце… Ці-ж мала што здараецца ў жыцьці?..

І падфарбаваная жанчына села побач з Грэтхэн, прытуліла яе галаву да сваіх грудзей.


54