Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

— Фрэ… фрэ… фрэ… — ээ — дзінька, — ледзьве магла яна разабраць у Грэтхэнавым плачы.

— Нічога, мая любая… Усё на сьвеце здараецца… Ня варта плакаць… Заспакойцеся…

Але Грэтхэн плакала ўсё больш і больш.

Натаўп цікавых разрастаўся. Кола ля лаўкі ўсё больш звужвалася.

— Што з ёю? — пыталіся людзі, чаго яна плача?

— Чаго яна плача? — пытаўся пузаты нейкі, напэўна гандляр-каўбасьнік…

— Ат, аб Альфрэдзе нейкім плача! — тлумачыў другі, таксама відаць, крамнік.

— Пэўна любага на вайне забілі…

Хвіліны дзьве гаманілі людзі навакол дзяўчыны, а тады прышоў шуцман, пачаў разганяць натоўп:

— Ідзеце, ідзеце! Чаго скупіліся?.. Праходзьце!..

Цікаўныя адышлі на некалькі крокаў далей, але засталіся стаяць. Толькі што круг крыху раздаўся ў бакі…

— Ну, не знайшлі іншага месца плакаць! — жорстка зьвярнуўся шуцман да Грэтхэн. — Зьбіраеце тут толькі натаўп… Уставайце, паненка! Уставайце і ідзеце дахаты!

Грэтхэн паднялася. Стала. Закрыла твар рукамі.

— Ну, ну, ідзеце сабе да хаты!.. — не сунімаўся шуцман.

Падфарбаваная жанчына ўзяла Грэтхэн пад руку.

— Хадзем, любая мая фрэйляйн!. Ня варта плакаць!.. Хадзем, я вас праваджу… Дзе вы жывецё?..