Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

Некаторыя рушыліся ў той-жа бок, куды ішлі Ліза і Грэтхэн.

У ліку гэтых апошніх і абодва крамнікі.

— Ну, цяпер зразумела… Бачыш — простытуткі… Плача, пэўна таму, што яе кот пакінуў…

— Здаецца, што так яно і ёсьць, — адказваў другі. І яны загутарылі між сабою пра нешта іншае.

Грэтхэн кінула плакаць.

Нейкая жудасная абыякавасьць агарнула яе душу.

— …Простытуткі… — думала яна — …простытуткі…

Ат-жа ён праўду гаворыць…

І моцна сьціснуўшы пальцамі свой тоненькі рыдыкульчык, яна бліжэй прытулілася да Лізкі, што вяла яе пад руку.