Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная
Разьдзел V
Калі-ж, калі канец?

А час ідзе…

Колькі яго прайшло?

Хто яго ведае!

Ашалелыя людзі — ходзяць шалёныя па шашох, па шляхох, па пасёлках, па пралесках, па горных, па балотных сьцежках, руйнуючы ўсё, што ўласнымі рукамі перад тым будавалі; шалёныя ходзяць яны па сьвеце, — і час ідзе, гэтак сама шалёны.

Дзень падобны да месяца, а тыдзень да году, і ўсе тыя тры шалёныя гады, ці не падобны яны ўсе разам на адну толькі доўгую зімовую ноч?..

Час ідзе, бяжыць, цягнецца, ледзьве перасоўваючы старыя свае ногі, і зноў бяжыць…

Марна скончылася, пачалася Варшава.

Варшава…

Што азначае гэтае слова ў гісторыі чалавецтва?

Варшава — балота, кроўю насычанае — кроўю соцень тысяч (калі ня мільёнаў) людзей, якія загінулі за