Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

Загуло недзе далёка і, усё набываючы голас —

набліжаецца,

набліжаецна,

набліжаецца…

У-у-у-у-у-у — бах!

Недзе зусім блізка разарваўся набой.

Высокі слуп дыму.

Дожджык зямлі, пылу, каменьняў…

А потым — як звычайна:

— санітары,

— насілкі,

— усхліпваньні,

— стогны,

— енкі…

Альфрэд стаіць на сваім месцы.

Ён сьціснуў стрэльбу ў руках і моцна закусіўгубу:

— Нічога… Хутка скончыцца… Вось, толькі, будзе наступ…

Пасьля Марны было Сольдаў, — пасьля Сольдаў — Варшава…

Былі бязьмежныя роўнядзі Польшчы і Літвы…

Былі гарыстыя пясьніны Сэрбіі…

Было Остэродэ, — была Цэр-Планіна…

А потым?..

Потым — — тлум, мешаніна, блытаніна… Усё заскакала, замітусілася. Рэймс наскочыў на Ізонцо, а Вэрдэн на Коўну.