Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

Што было сьпярша, што потым? — Нямаведама… Кале было тое страшэннае, быў Рэймс, было Ізонцо, быў Вэрдэн, была Коўна… І кожны раз — была думка: „Хутка канец… вось — яшчэ толькі гэты наступ“… Час ішоў — час сьмяяўся, — а людзі — зьбянтэжаныя, недалужныя, мізэрныя, няўцямныя, паслухмяныя, — хадзілі, беглі, езьдзілі, елі, пілі, галадавалі. гаравалі, і… старанна зьнішчалі адзін аднаго…

… Заходні фронт…

… Лётарынгія…

… „Варта на Рэйне“…

Шалее вайна, шалеюць людзі, шалеюць гарматы…

… Рвуцца з усіх бакоў набоі. Фантастычным казачным конікам стракоча кулямёт. Коратка, суха плююцца бомбакіды…

Альфрэд у акопе…

Ёкат, лязгатаньне…

Раптам — крык…

— Яны ідуць!

… Ідуць!..

— Ага — французы робяць атаку… — думае Альфрэд…

— Нічога: — хутка наш наступ, — тады, канеў!..

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Францускія гарматы спынілі страляніну.

Гаўптман фон-Орфайген нешта крычыць, але яго ніхто ня чуе.

Альфрэд высоўваецца крыху з-за бруствэра.