Старонка:Варта на Рэйне (1930).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

А да „вучастку“ шэрагам пад‘яжджаюць борздыя аўтомашыны.

Адна за аднэй.

Дапамога.

Зараз контр-атака.

— Гэй, — наперад!…

— Гох!…

… Гох!..

… Гох!…

Альфрэда падхапіў буйлівы тлумны натаўп.

Раптам, — у вушох адчайнае:

— Фрэддзінка!.. Фрэддзі!. Фрээээ… ааа!

Альфрэд адбіўся ад сваіх.

— Адстаў.

Вось ён ні-то бяжыць, ні-то ідзе, кульгаючы па полі. Навокал — стогн, енкі.

Альфрэд спатыкаецца аб нечы труп…

Азіраецца.

І —

кроў застывае ў жылах:

Побач, — кроках у дзесяці — нэгр, з нажом у зубах. У руках нешта накшталт драпянога абруча. Нахіляецца над трупам, бярэ нож, левай рукою хапае вуха мерцьвяка. Пад дзікі крык радасьці — адцятае вуха далучаецца да крывавае нізкі на драцяным ланцугу…